Клеапатра Селена II
Выгляд
Клеапатра Селена II | |
---|---|
Нараджэнне |
25 снежня 40 да н.э.[1] |
Смерць |
5 |
Месца пахавання | |
Род | Пталамеі |
Бацька | Марк Антоній |
Маці | Клеапатра |
Муж | Юба II[2] |
Дзеці | Пталамей[d], Друзіла[d] і Cleopatra of Mauretania[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клеапатра II Селена (29 снежня 40 да н.э. — 6 н.э.) — дачка Марка Антонія і Клеапатры VII, з 34 г. да н.э. царыца вобласці на захадзе ад Егіпта — Кірэнаікі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сястра-блізня Аляксандра Геліяса. Разам з ім у 29 годзе да н.э. стала мімавольнай удзельніцай трыумфу Актавіяна, у адрозненне ад маці, якая скончыла жыццё самагубствам, каб пазбегнуць гэтай ганьбы.
Актавіян Аўгуст выхаваў яе і ў 20 годзе да н.э. выдаў замуж за кіраўніка Нумідыі і Маўрэтаніі Юбу II. У іх быў сын Пталамей.
На манетах яна намалявана з прычоскай на прамы прабор, як у Лівіі.
Зноскі
- ↑ Roller D. W. The World of Juba II and Kleopatra Selene — Лондан, Нью-Ёрк: Routledge, 2003. — С. 77. — ISBN 978-1-134-40296-0
- ↑ Н. О. Юба II // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLI. — С. 270.